Маньчжурыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Manchuria.png|thumb|200 px|Карта Маньчжурыі
{{легенда|#E83A30|Кітайскія правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін}}
{{легенда|#E5574F|Унутраная Манголія}}
{{легенда|#E78884|ЯАВ, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская вобл.}}]]
 
'''Маньчжурыя''' (таксама '''Маньчжу''', Manzhou) — гістарычная назва вобласці, якая ўключае ў сябе сучасную паўночна-ўсходнюю частку [[КНР|Кітая]] (Дунбэй) і ўсходнюю частку [[Унутраная Манголія|Унутранай Манголіі]] (аўтаномны рэгіён Кітая). Назва паходзіць ад народа маньчжуры (паўднёвая частка групы тунгусаў) у пачатку XVII стагоддзя, у мінулым яны мелі сваю дзяржаўнасць.
 
== Сучасная геаграфія ==
У наш час раўнінную частку кітайскай Маньчжурыі займаюць правінцыі [[Хэйлунцзян]], [[Цзілінь]] і [[Ляанін]]. Хрыбет Вялікі Хінган знаходзіцца на тэрыторыі аўтаномнага раёна [[Унутраная Манголія]].
 
== Гісторыя ==
 
=== Старажытная Маньчжурыя ===
У старажытнасці Маньчжурыя падзялялася на мноства асобных уладанняў, якія то злучаліся ў адну дзяржаву пад уладай аднаго правадыра-заваёўніка, то зноў распадаліся. З поўначы рухаліся ваяўнічыя тунгускія плямёны, якія сталі пануючымі ў паўночнай Маньчжурыі. На поўдні кітайская каланізацыя прыносіла з сабой зародкі ханьскай культуры. У [[X стагоддзе|X ст.]] Маньчжурыя падверглася заваяванню [[кідані|кіданей]]. З [[1115]] года пануючымі становяцца [[чжурчжэні]], якія стварылі дынастыю [[Дынастыя Цзінь, 1115—1234|Цзінь]], якая кантралявала як Маньчжурыю, так і амаль увесь паўночны Кітай. У [[1234]] годзе Манчьжурыя заваявана манголамі.
 
У канцы [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] адзін з маньчжурскіх правадыроў, [[Нурхацы]], аб'яднаў пад сваёй уладай мноства маньчжурскіх [[аймак]]аў (родаў, уладанняў) і ў [[1616|1616 г.]] абвясціў сябе імператарам. Затым быў заваяваны [[Ляадун]], які належаў Кітаю. Кітайцы пацярпелі шэраг паражэнняў. Сын [[Нурхацы]], [[Абахай]], уварваўся ў Кітай. У [[1644]] г. [[маньчжуры]] ўзялі [[Пекін]]. Пасля доўгай вайны маньчжуры змаглі канчаткова далучыць Кітай да сваёй дзяржавы [[Цын]]. Вельмі хутка яны ўспрынялі кітайскую культуру, аднак іх гістарычная радзіма, Маньчжурыя, не была цалкам інтэгравана з заваяваным Кітаем, захоўваючы юрыдычныя і этнічныя адрозненні.
 
=== Маньчжоу-го ===
{{main|Маньчжоу-го}}
З [[1 сакавіка]] [[1932]] г. па [[19 жніўня]] [[1945]] г. на тэрыторыі Маньчжурыі ўтворана дзяржава [[Маньчжоу-го]]. Грашовая адзінка 1 чыяа (1 чыяа = 10 фыням = 100 лі.). Сталіца — [[Сіньцзін]], на чале дзяржавы [[Пу І]] (Вярхоўны кіраўнік у [[1932]]—[[1934]] гг., імператар з [[1934]] г. да [[1945]] г.). Фактычна Маньчжоу-го кантралявалася Японіяй і цалкам прытрымлівалася рэчышча яе палітыкі. У [[1939]] г. узброеныя сілы Маньчжоу-го ўдзельнічалі ў вайне на [[рака Халхін-Гол|Халхін-Голе]] (у праяпонскай гістарыяграфіі «Інцыдэнт у Наманхана»). Маньчжоу-го спыніла існаванне [[19 жніўня]] [[1945]] г. калі самалёт з імператарам Пу І быў захоплены на аэрадроме Мукдэна дэсантнікамі Чырвонай Арміі.
 
[[Катэгорыя:Маньчжурыя|*]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Кітая]]
 
[[ar:منشوريا]]