Малдаўскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, replaced: зья → з'я using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — феадальная дзяржава ў басейнах рэк [[Сірэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у [[1359]]—[[1861]]. Яна ўзнікла як васал [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з [[1513]] — [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У [[1859]]—[[1861]] разам з [[Валахія]]й утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».
 
Ужо пры «''первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир''». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод ([[1363]]) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя [[Дунай|Дуная]] і [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасля спынення першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя [[Юры Карыятавіч|Юрыя Карыятавіча]] ([[1374]]), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасля падпісання [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) [[Ягайла]] пры падтрымцы [[Вітаўт]]а ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у [[1391]] створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя [[Васіль I|Васіля I]]). У [[1399]] Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Вітаўта ў [[Бітва на Ворскле|бітве на Ворскле]]. З канца [[14 стагоддзе|XIV стагоддзя]] ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся [[Свідрыгайла Альгердавіч]], які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з [[ВКЛ]]. Hя выключана, што на мяжы [[14 стагоддзе|XIV]]-[[15 стагоддзе|XV]] стагоддзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага ([[1400]]—[[1432]]) ад [[30 чэрвеня]] [[1401]] згаданы «''господин наш, великий князь Витовт''». Аднак больш хаpактэpнымi з'яўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненнi. Вядомыя дагавоpы [[1415]], [[1431]] (з удзелам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]), [[1435]], [[1437]], [[1442]], [[1447]], [[1496]], [[1499]], [[1518]], [[1551]], [[1554]]. З [[1420]]-х да [[1480]]-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імпэрыіімперыі.
 
Паводле дагаваpоў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мiр (за выняткам вайны [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ [[1492]]—[[1494]], у якой Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ёй унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у [[1497]], [[1503]]—[[1505]], [[1509]], [[1531]], [[1535]]—[[1538]], ня лiчачы шматлiкiх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоўскiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся ўнiкнуць канфлiктаў з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноў-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяў, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэнне знешняй палiтыкi. Калi ў [[1509]], рыхтуючыся да вайны з Малдовай, [[Жыгімонт I Стары]] прапанаваў удзел у ей Лiтве, ён атpымаў адказ паноў-рады: «''Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми… Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны''». На сойме у [[Вільня|Вiльнi]] у [[1532]] прадстаўнiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоўскiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што «''около того намовяли зъ рыцерством великого князьства''», але яно «''произволить на то''» не рачыла, беручы пад увагу «''записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ''».