Саламон Рысінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: дапаўненне
др дапаўненне
Радок 1:
'''Саламон РЫСІНСКІ''' (?каля 1560, маёнт. Кабыльнікі, Віцебскае ваяводства — {{ДН|13|11|1625}}, Дзяляцічы, цяпер [[Навагрудскі раён]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] [[паэт]]-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч. Першы вядомы навуцы чалавек, які сам сябе назваў беларусам, а сваю краіну Беларуссю.
 
== Біяграфія ==
Верагодна, сын дробнага шляхціча Фёдара Рысінскага гербу «Астоя», уладальніка маёнтка Рысіна ў Полацкім ваяводстве (цяпер на тэрыторыі Расіі). Нарадзіўся ў час [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] (1558—1583), калі Рысіна апынулася ў зоне маскоўскай акупацыі. Атрымаў добрую пачатковую адукацыю, ведаў царкоўнаславянскую мову. У [[1582]] вучыўся ў [[Лейпцыгскі ўніверсітэт|Лейпцыгскім універсітэце]]. Некалькі гадоў настаўнічаў у Жамойці і Малой Польшчы. У [[1586]] паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу [[Нюрнберг]]а), куды запісаўся як ''Solomo Pantherus Leuсorussus''<ref>Што і ёсць першай з вядомых цяпер беларускіх самаідэнтыфікацый. У 1588, у рукапісных каментарыях да прац Аўзонія, напісаных праз ліставанне з сваім нямецкім сябрам Конрадам Рытэрсхаўзенам, назваў сваю краіну ''Leucorossia''. Аднак у эпітафіі самаму сабе, у час смяротнай, як яму здавалася, хваробы, С. Рысінскі назваў сваю бацькаўшчыну традыцыйна проста Руссю.</ref>. Паводле меркавання [[Алег Латышонак|А. Латышонка]], навуковай крыніцай гэтай самаідэнтыфікацыі Рысінскага быў, хутчэй за ўсё, «Лексікон» Яна Мончынскага, а грэчаская форма перакладу магла ўзнікнуць пад уплывам Юлія Пампонія Лета.
 
Быў адным з самых паважаных дзеячаў кальвінісцкай Літоўскай Ядноты. Выправіў і выдаў у польскім перакладзе Псалмы Давіда. Пераклаў на латынь з [[старабеларуская мова|«мясцовай мовы»]] вершы [[Андрэй Рымша|Андрэя Рымшы]].
Радок 17:
 
== Літаратура ==
* Korotynski, W. Salomon Rysinski. Studium // Kurier Wilenski. 1863, №  132. - — S. 6. {{ref-pl}};
* Lulewicz, H. Rysinski Salomon / H. Lulewicz // Polski Slownik Biograficzny, T. XXXIII/4, Z. 139. — Wroclaw etc., 1992. — S. 553—557. {{ref-pl}};
* Narbutas, S. Risinskis, Saliamonas. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius / parengė, iš lot. k. vertė ir pratarmę parašė S. Narbutas. — Vilnius : LLTI, 2000. — 253 p. {{ref-lt}};