Батнічны заліў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Golf de Bòtnia.png|thumb]]
'''Батні́чны залі́ў''' ({{lang-fi|Pohjanlahti}}, {{lang-sv|Bottniska viken}}) — [[заліў]] ў паўночнай частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], знаходзіцца паміж заходнім узбярэжжам [[Фінляндыя|Фінляндыі]], усходнім узбярэжжам [[Швецыя|Швецыі]] і [[Аландскія астравы|Аландскімі астравамі]].
 
Батнічны заліў з'яўляецца самым паўночным салёным басейнам Еўропы. Паколькі ўздым сушы працягваецца, з вады ўвесь час з'яўляюцца новыя [[шхеры]]. Вымярэнні паказваюць, што ўздым сушы ў паўночнай частцы Батнічнага заліва адбываецца з хуткасцю прыблізна 90 см за сто гадоў і 20 см у паўднёвай<ref name="Подъём">[http://www.geologia.fi/index.php?option=com_content&task=view&id=71&Itemid=43 Подъём суши]</ref>. Прычынай уздыму з'яўляецца 3-кіламятровы пласт лёду ў [[ледніковы перыяд]], які прадушыў сваёй вагай зямную кару. Максімальны прагін, каля 1000 метраў, прыйшоўся на паўночную частку Батнічнага заліва. Уздым працягваецца ў наш час і ацэнена, што суша паднімецца яшчэ на 150 метраў і прыкладна праз 2000 гадоў Батнічны заліў ператворыцца ў возера<ref name="Подъём" />. Аналагічная сітуацыя, але больш маштабная, назіраецца ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] ў раёне [[Вялікія азёры|Вялікіх Азёр]].
 
[[Салёнасць]] заліва значна падае з поўдня на поўнач. Калі ў паўднёвай частцы яна адпавядае салёнасці Балтыйскага мора, то ў паўночнай яна настолькі нізкая, што не адрозніваецца на густ, і там жывуць шматлікія [[прэснаводныя рыбы]].
 
Гісторыя Батнічнага заліва цесна звязана з гісторыяй дзвюх яго прыбярэжных дзяржаў. На працягу больш шасцісот гадоў (да [[1809]] г.) [[Фінляндыя]] і Швецыя складалі адзіную імперыю, гэтыя краіны дагэтуль звязвае агульная культурная спадчына. Гэта акалічнасць адкрывае сумесныя перспектывы для развіцця рэгіёна вакол Батнічнага заліва. Галоўнае месца ў планах па развіццю належыць дузе Батнічнага заліва, якая ўтварае паўночную канечнасць гэтага ўскрайкавага мора. Батнічная дуга выконвае пасродніцкую ролю на стыку рэгіёнаў двух мораў — Балтыйскага і [[Баранцавае мора|Баранцавая]] — і служыць важным транспартным калідорам. Рэгіён Батнічнага заліва мае добрыя магчымасці для таго, каб стаць міжнароднай эканамічнай прасторай і маторам развіцця паўночнай часткі Еўропы.
 
== Гл. таксама ==