Мілаградская культура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Milograd culture map.jpg|thumb|350px|Мiлаградская культура]]
{{вызнч|1=Мілаградская культура}}: [[археалагічная культура]] плямён, якія жылі ў бас. [[рака Дняпро|Дняпра]] паміж сярэднім цячэннем [[рака Бярэзіна|Бярэзіны]] на поўначы і р. [[рака Рось|Рось]] на поўдні, [[рака Заходні Буг|Зах. Бугам]] на захадзе і р. Іпуць на ўсходзе (тэр. паўднёвай Беларусі і Украінскага Палесся). Назва ад [[гарадзішча Мілаград]] [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага р-на]] Гомельскай вобласці. Большасць археолагаў датуе культуру 7—3 ст. да н.э. На думку [[С. Я. Расадзін]]а яе межы больш шырокія — 9 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.
 
Характэрныя 2 тыпы паселішчаў: умацаваныя — [[гарадзішча|гарадзішчы]] і неўмацаваныя — [[селішча|селішчы]]. Яны размяшчаліся на берагавых мысах рэк, [[пратока|праток]], [[водападзел]]аў і ў забалочаных мясцінах, паплавах на невялікіх узвышшах. У Падняпроўі і Пасожжы ўмацаванні рабілі ў выглядзе [[вал,фартыфікацыя]]оў і [[роў, фартыфікацыя|равоў]] з боку поля, а ў Палессі валы і равы ўмацоўвалі пляцоўкі з усіх бакоў. Нярэдка гарадзішчы мелі 2 і больш пляцовак, аддзеленых адна ад адной валамі (Гарошкаў, Мілаград). Селішчы вядомы ва ўсім арэале культуры. У Падняпроўі яны прымыкаюць ла гарадзішчаў і ўтвараюць з імі адзіны гасп.-эканам. комплекс. На Палессі яны існуюць незалежна ад гарадзішчаў.