Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнай дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. На з'ездзе беларускага каталіцкага духавенства (24-25.5.1917, Мінск) адным з галоўных пытанняў была дзейнасць беларускай каталіцкай партыі (дакладчык [[В. Гадлеўскі]]). У прынятай рэзалюцыі адзначалася, што «з'езд дамагаецца аўтаноміі ў Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспубліцы». Прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў [[Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнічалі ў [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім з'ездзе]] ў Менску ў снежні 1917 году. У [[1918]] годзе хрысціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы — [[БНР]].<ref>http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=13</ref>
 
Першапачаткова сувязі ХДЗ з сялянствам былі нязначныя. У пач. 1920-х гадоў яе гурткі існавалі ў [[Дзісна|Дзісне]], [[Друя|Друі]], [[Іказнь|Іказні]], Барадзенічах, [[Шаркоўшчына|Шаркоўшчыне]], [[Ашмяны|Ашмянах]], [[вёска Баруны|Барунах]]. Іх арганізатарамі былі ксяндзы [[Ф. Абрантовіч]], В. Ташкун, [[А. Станкевіч]], М. Пятроўскі, [[Я. Германовіч]] і інш., якія вялі культурна-асветную работу выключна сярод беларусаў-католікаў. У выніку гэтага ў 1920 налічвалася крыху больш за 500 сяброў ХДЗ. У якасці актыўнага ўдзельніка Беларускага нацыянальнага камітэта (ад ХДЗ у яго ўваходзіў В. Гадлеўскі), а ў далейшым і [[Вялікая беларуская рада|Вялікай Беларускай Рады]] ХДЗ падтрымлівала Часовы ўрад А. Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да Савецкай улады. На І з'ездзе ХДЗ (люты 1918, Петраград) гаварылася, што ў адносінах да такіх народаў, як літоўцы, латышы, беларусы і ўкраінцы, трэба стаяць на грунце поўнага іх самавызначэння.
 
Рэвалюцыйныя настроі, якія пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ахалілі працоўных і пэўныя колы беларускай інтэлігенцыі, у т.л. духавенства, адбіліся і на змесце 1-й праграмы ХДЗ, прынятай у 1920 у Мінску. У 2-м яе пункце падкрэслівалася, што «хрысціянская дэмакратыя змагаецца перад усім з капіталізмам, у каторым бачыць адну з найважнейшых прычын беднасці і галечы працоўных мас і хоча завесці такі лад, каб кожнаму чалавеку магчыма было сваёй працай здабыць сабе хлеб патрэбны і карыстацца з усяго культурнага багацця».