Ізумруд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: be-x-old:Смарагд
Ганаруся нашымі вучонымі
Радок 5:
 
Ідэальны ізумруд — празрысты камень раўнамерна размеркаванага насычанага колеру. Галоўны крытэрый якасці ізумруду — яго колер, на другім месцы — празрыстасць. Натуральныя ізумруды (смарагды) амаль заўсёды маюць расколіны і трэшчыны.
 
== Штучныя ізумруды ==
Штучныя ізумруды падобныя на натуральныя камяні, але шчыльнасць і паказчыкі пераламлення ў іх ніжэй, чым у прыродных. Адрозніваюць іх пры дапамозе адфільтраванага [[ультрафіялет]]авага выпраменьвання (360 нм), на якое сапраўдны ізумруд не рэагуе, а сінтэтычны выяўляе [[люмінесцэнцыя|люмінесцэнцыю]] каштанава-карычневага колеру. Гэта праблема была вырашана і запатэнтавана Беларускім НПЦ па матэрыялазнаўстве [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН]], дзе спецыялістам таксама атрымалася ўпершыню вырасціць рэдкі чырвоны ізумруд<ref>[http://telegraf.by/2011/01/belaruskja_vuchonija_pershinju_virascl_redk_chirvoni_smaragd Беларускія вучоныя ўпершыню вырасцілі рэдкі чырвоны смарагд] Telegraf.by</ref><ref>[http://www.belta.by/ru/all_news/society/Belorusskie-uchenye-vpervye-iskusstvenno-vyrastili-krasnyj-izumrud_i_539018.html Белорусские ученые впервые искусственно вырастили красный изумруд] БЕЛТА {{ref-ru}}</ref>, які здабываюць толькі ў ЗША.
 
Задачу сінтэзу ізумруда з другой паловы XIX стагоддзя спрабавалі вырашыць спецыялісты некалькіх краін. Першыя ўдалыя вопыты адносяцца да 1888 году (Францыя), але паўнавартасны штучны ізумруд быў атрыманы толькі ў [[1935]] годзе ў [[Германія|Германіі]] фірмай «ІГ-Фарбеніндустры» і атрымаў назву «''ігмеральд''» — па першых літарах назвы фірмы і англійскага «''emerald''» — ізумруд. З [[1940]] года амерыканцы наладзілі прамысловую вытворчасць «ігмеральда».
 
Атрымоўваецца вырошчваць сінтэтычныя ізумруды досыць вялікіх памераў. [[Тэхналогія]] гэтай вытворчасці трымаецца ў сакрэце, тым не менш, тэхнагенныя ізумруды атрымліваюць у Германіі, Францыі, Расіі і Беларусі<ref>[http://www.tvr.by/bel/economics.asp?id=53516 Кітайскія кампаніі зацікавіліся беларускімі ізумрудамі.] Белтэлерадыёкампанія</ref>. У наш час распрацаваны прамысловыя метады сінтэзу ізумруда, па колеры неадрознага ад прыроднага, а па якасці праўзыходнага яго, тым не менш кошт сінтэтычнага ізумруда на міжнародным рынку застаецца ў дзясяткі разоў ніжэй, чым прыроднага.
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Каштоўныя камяні]]