Гіпацэнтаўр (герб): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Апісанне ==
У агульнапрынятай форме герба, вядомай з пачатку 16 ст.<ref name="Piek">Piekosiński F. Hipocentaur albo Kitaurus…</ref>, кентаўр гэты мае замест хваста пашчу цмока альбо змяі, якую паражае страла, выпушчаная з лука рукамі самой жа істоты<ref name="НасГлшнскЭВКЛ">Насевіч В. Гальшанскія…</ref>. Коляр поля бываў розным: так, для Кітаўруса Гедроўцаў гербоўнікі занатоўваюць срэбнае поле, а на каляровай выяве герба біскупа [[Павел Гальшанскі|Паўла Гальшанскага]], зробленай у [[16 ст.]], Кітаўрус змешчаны на зялёным пагорку ў сінім полі.
 
Найстарэйшыя выявы гэтага герба, якія дайшлі да нашага часу, змешчаны на пячатках [[Сямён Іванавіч Гальшанскі|Сямёна Іванавіча]] і [[Міхаіл Іванавіч Гальшанскі|Міхаіла Іванавіча Гальшанскіх]] з [[1422]] (пры дакументах Мельніцкай дамовы) — абодва гэтыя кентаўры ўзброеныя, але ні адзін з іх не лукам. Паводле опісу 16 ст., згубленая на сённяшні дзень пячатка Сямёна Іванавіча з [[1388]] таксама мела выяву кентаўра<ref name="Puz">Puzyna J. O poczodzeniu…</ref>. Акрамя [[Род Гальшанскіх|Гальшанскіх]], гербам і яго адменамі карысталіся [[Род Гарнастаяў|Гарнастаі]], [[Род Гедройцаў|Гедройцы]], [[Род Свірскіх|Свірскія]], [[Род Сесіцкіх|Сесіцкія]] і інш.