Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43:
У [[1660-я|1660-х]] гадах пры касцёле існавала [[Ларэтанскае брацтва]]. Гэта пацвярджае “Індульгенцыя папы Аляксандра VII для членаў брацтва Ларэтанскага дома Божай Маці пры гродзенскім бэрнардзінскім кляштары”, што была выдана ў [[1666]] г. Брацтва павінна было мець сваё месца ў касцёле, дзе стаяў алтар з фігурай Ларэтанскай Божай Маці. Гэта была невялічкая [[капліца]], дабудаваная з боку паўночнага нефа. Да нашых часоў захаваліся дзверы, што вядуць да яе.
 
У [[1679]] годзе [[віленскі ваявода]] [[Міхал КазімерКазімір Пац|Міхал Пац]] атрымаў згоду на пабудову драўлянага палаца на манастрыскіх землях, але ўзамен быў абавязаны пабудаваць перад фасадам касцёла Ларэтанскі домік. У [[1682]] годзе Пац Міхал памер і будаўнічыя работы спыніліся. Цагельню і землі бэрнардзінцам перадаў брат Міхала [[Казімір Пац|Казімір]], у той час [[біскуп віленскі]]. У [[1682]] г. пачалася чарговая перабудова касцёла: касцел быў пашыраны да пяці арак за кошт новы фасаду па лініі заходняга [[мур]]у, але ж Ларэт пакінулі недабудаваным. У [[1683]] годзе да новай аркі касцёла прысунулі музычныя [[хоры]] і дзве вяршынныя капліцы. Будаўніцтва новага фасада скончылася ў 1686 годзе, магчыма ў той жа час пабудавана і вежа. У нішах новага фасада месціліся скульптуры [[святая Алена|св. Алены]], [[святы Антоній|св. Антонія]] і [[святы Бернардзін|св. Бернардзіна]].
 
У [[1683]] годзе была створана капліца святой Барбары, а ў [[1686]] г. [[Папа рымскі|папай]] [[Інакенцій XI|Інакенціям XI]] было створана брацтва ў гонар святой пры касцёле бернардзінцаў. Капліца, што размяшчалася насупраць, насіла імя [[Святы Казімір|св. Казіміра]]. Абедзве яны знаходзяцца у апошняй арцы касцёла.