Розніца паміж версіямі "Барсук"

2 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
афармленне
др (r2.6.4) (робат дадаў: av:Бакьуч)
др (афармленне)
| від = '''Барсук звычайны'''
| падвід =
| навуковая назва = {{bt-bellat|btname|Meles meles|Linnaeus}}
| назва боксу таксонаў =
| тэкст боксу таксонаў =
| ncbi = 9662
}}
'''Барс{{*|у}}к''' (''Meles meles'')  — [[млекакормячыя|млекакормячае]] атрада драпежных звяроў ''(Carnivora)'', сямейства куніцавых ''(Mustelidae)''.
 
== Апісанне ==
Даўжыня цела 65-85  см, хваста 12-18  см, маса дарослых самцоў да 12  кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
 
== Пашырэнне ==
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.
 
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў - — у 3 гады. Гон у сакавіку-красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9-12 месяцаў. У сакавіку-красавіку нараджаецца 2-4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў.
 
== Ахова ==