Розніца паміж версіямі "Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць"

дадаў крыніцу, каб не ўзнікала пытанняў
др
(дадаў крыніцу, каб не ўзнікала пытанняў)
'''Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (БХДЗ)''' — грамадска-палітычная арганізацыя.
 
Створана на ўстаноўчай канферэнцыі ў [[Мінск]]у [[1 чэрвеня]] [[1991]] г., прынята праграма і Статут, зарэгістравана [[16 снежня]] [[1991]] г. Штаб-кватэра знаходзілася ў Мінску. Абвясціла сябе пераемніцай [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]]<ref name>БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1997, С.431.</ref> ([[1917]]—[[1940]]). Кіруючы орган — каардынацыйная рада. Асноўная мэта — духоўна-маральнае, нацыянальнае, палітычнае і эканамічнае адраджэнне Беларусі на прынцыпах негвалтоўнасці, плюралізму, прыватнай уласнасці, хрысціянскага брацтва з усімі народамі. Злучнасцю ў [[1991]] г. адноўлена выданне газета «[[Беларуская крыніца (1991)|Беларуская крыніца]]».
 
Ядро арганізацыі складалі 102 дэлегаты ўстаноўчай канферэнцыі, пераважна беларускамоўныя прадстаўнікі інтэлігенцыі маладога і сярэдняга ўзросту. Моўных, нацыянальных ці ўзроставых абмежаванняў не існавала, але сябрам БХДЗ, паводле Статута, можа быць той, хто падзяляе маральна-этычныя запаветы Хрыста. Кіруючыя органы: Каардынацыйная Рада і Управа. Было абрана 5 сустаршынь: П. Сілка (сустаршыня-каардынатар), І. Багдановіч, М. Рэшкаў, Э. Сабіла і Ф. Янушкевіч. Буйнейшыя арганізацыі былі створаны ў [[Брэст|Брэсце]], [[Гомель|Гомелі]], [[Гродна|Гродне]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Мінск]]у, [[Полацк]]у.
Ананімны ўдзельнік