Пячора Каске: Розніца паміж версіямі

3 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''КАСКЕ''', пячора з палеалітычным жывапісам. [[Францыя]], дэпартамент Ардэш, міжземнаморскае ўзбярэжжа каля вусця [[Рака Рона|р. Роны]], у некалькіх км паўднёвей [[Горад Марсэль|Марсэлю]].
 
Адкрытая ў [[1991]]. Уваход у пячору, размешчаны на глыбіні 36 м пад вадой і які ўяўляе сабою пачатак доўгага (160 м) нахільнага калідора, быў вядомы раней, але пракрасціся ў сухую частку пячоры Анры Каске смог толькі ў 1991. На сценах сухой часткі пячоры захаваліся адбіткі далоняў, малюнкі канёў, казлоў, цюленяў і, відаць, пінгвінаў, якія жылі тут у ледніковы перыяд. Радыёвугляродная датыроўка: выявы далоняў, зробленыя чорнай фарбай на аснове вугля (27870±430, 27110±390, 27110±350 і 26360±400). Затым, пасля паўзы амаль у 9 тыс. гадоў, ідзе серыя з 6 маляўнічых малюнкаў канёў, бізонаў і драпежніка: 19200±220, 18820±310, 18840±240, 18420±420, 18530±180, 18030±370. Апошняя датыраўка з К.: 16370±350 гэта кавалачак вугля, хутчэй усяго ад паходні, які мог быць скарыстаны і пры найпознім наведванні пячоры да таго, як уваход у яе стаў запаўняцца марской вадой. Карэктнасць датыроўкі чорных адбіткаў рук падвергнуў сумненню Р. Беднарык, зазначыўшый, што датаваны быў толькі дрэўны вугаль, а не момант стварэння малюнка рукі. Для гэтага мадленскі чалавек, як і любы іншы дагістарычны чалавек, мог, па меркаванні Р. Беднарыка, браць вугаль ва ўжо існуючым агмені. У К. як раз была такая магчымасць: на падлозе залы з роспісамі захаваўся агмень, датаваны таксама каля 27000.
Ананімны ўдзельнік