Кайлас: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Кайлас''' (Кайласа, Кайлаш; санскрыт. {{lang-sa|कैलाश पर्वत}} Kailāśā Parvata, тыб.{{lang-bo|གངས་རིན་པོ་ཆེ}} གངས་རིན་པོ་ཆེ Ганг Рынпочэ, кіт. 冈仁波齐 峰, піньінь Gāng rén bō qí fēng) — гара ў аднайменным горным хрыбце ў сістэме гор Гандзісышань (Трансгімалаі) на поўдні [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор'я]] ў Тыбецкім аўтаномным раёне [[КНР|Кітайскай Народнай Рэспублікі]].
 
Гэта самая высокая гара ў сваім раёне, яе дадаткова вылучае сярод іншых чатырохгранная пірамідальная форма са [[снег|снежнай]] шапкай і гранямі, арыентаванымі амаль дакладна па баках свету. Вышыня Кайласа да гэтага часу застаецца спрэчным пытаннем - шырока распаўсюдзілася сцвярджэнне, што Кайлас мае вышыню 6666 м; навукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях ад 6638 да 6714 м, гэта абумоўлена спосабам вымярэння вышынь гор. Да таго ж, [[Гімалаі|Гімалайскія горы]] лічацца маладымі, таму вышыня іх павялічваецца ў сярэднім з улікам абветрывання пароды на 0,5-0,6 см у год.