Турнэпс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Турнэпс''' (''Brassica rapa ssp. Rapifera'') таксама ''Кармавая рэпа'' — двухгадовая расліна з сямейства к...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:54, 20 верасня 2011

Турнэпс (Brassica rapa ssp. Rapifera) таксама Кармавая рэпа — двухгадовая расліна з сямейства капусных. Турнэпс распаўсюджаны толькі ў культуры. Вырошчваюць турнэпс як правіла на корм быдлу. Кармавыя гатункі даюць ураджай 400-500 ц/га (да 1000) ц/га карняплодаў і да 150 ц/га лісця. Карняплоды скормліваюць ўсім сельскагаспадарчым жывёлам. Ва ўраджайныя гады карняплоды нярэдка не змяшчаюцца нават у вялікім вядры. Часам пасевы турнэпса скармліваюць спачатку буйной рагатай жывёле (каровы жаруць лісце і надземную частку каранёў), затым свінням (выкопваюць рэшткі карняплодаў). Найбольшыя плошчы ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Форма караняплода цыліндрычная, авальная, шарападобная; афарбоўка - белая, фіялетавая, жоўтая. Добра расце на суглінкавых і дзярнова-падзолістых супяшчаных глебах. Захоўваюць у сховішчах, капцах, траншэях.