Рукакрылыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: ne:चमेरो
++
Радок 40:
| ncbi = 9397
}}
'''Рукакрылыя''' (''Chiroptera'') - [[атрад (біялогія)|атрад]] плацэнтарных млекакормячых, адзіны, прадстаўнікі якога здольныя да актыўнага палёту. Гэта другі па велічыні (пасля грызуноў) атрад млекакормячых, уключае каля 1200 відаў. Іх даследаванню прысвечана навука хіраптэралогія. Сістэматычна рукакрылыя блізкія да [[насякомаедныя|насякомаедных]]. Падзяляюцца на 2 падатрады: [[крыланы]] і [[кажаны]], або лятучыя мышы.
 
== Апісанне ==
Даўжыня крыланаў да 42 см, размах крылаў да 1,65 м; даўжыня кажаноў да 14 см. Пярэднія канечнасці ператвораны ў скурыстыя крылы, якія, як і ўсё цела, укрыты кароткім аксаміцістым валасяным покрывам. У палёце і пры паляванні арыентуюцца галоўным чынам з дапамогай ультрагуку. 3 органаў пачуццяў найбольш развітыя слых і дотык.
 
== Распаўсюджанне ==
Крыланы пашыраны ў тропіках і субтропіках Усходняга паўшар'я (каля 500 відаў). Лятучыя мышы пашыраны паўсюдна, акрамя Арктыкі і Антарктыды (больш за 800 відаў). На Беларусі 17 відаў з родаў [[вячэрніцы]], [[начніцы]], вушаны, кажаны, нетапыры і шыракавушкі.
 
Насяляюць розныя ландшафты, жывуць у пячорах, расколінах скал, дуплах, пабудовах і інш. Большасць відаў утвараюць калоніі (часам да некалькіх мільёнаў асобін).
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Крыланы кормяцца пераважна пладамі, лятучыя мышы — насякомаедныя, некаторыя — рыбаедныя, ёсць крывасмокі ([[вампіры, кажаны|вампіры]]).
 
Нараджаюць 1 — 2 дзіцянят адзін раз у год.
 
== Гісторыя ==
Радок 51 ⟶ 64:
У лютым 2007 года ў Ваёмінгу біёлаг Марге і яго калегі адкрылі два выкапнёвыя асобнікі невядомага раней віду, названага ''Onychonycteris'' ''finneyi''. Гэта самая прымітыўны кажан з вядомых. Гэты від запаўняе прагал паміж сучаснымі рукакрылымі і наземнымі млекакормячымі. Моцна падоўжаныя пальцы і форма грудной клеткі кажа пра тое, што ён быў здольны да актыўнага палёту. У той жа час захаваліся адносна доўгія заднія канечнасці і кіпцюры на ўсіх пяці пальцах — спадчына наземных продкаў. ''Onychonycteris'' пазбаўлены характэрных прыкмет рэхалакацыі, і гэта сведчыць аб тым, што палёт развіўся ў кажаноў раней рэхалакацыі.
 
== Гл. таксамаЛітаратура ==
* Самусенка Э. Рукакрылыя // БелЭн у 18 т. Т. 13. - Мн., 2001.
 
* [[Вампіры, кажаны|Вампіры]]
 
{{Link FA|es}}