Эскіз: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эскіз''' (фр. esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудавання, механ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:29, 22 верасня 2011

Эскіз (фр. esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудавання, механізма або асобнай яго часткі. Эскіз — хутка выкананы свабодны малюнак, не з'яўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных ліній.

Эскізы недарагія і дазваляюць мастаку зрабіць накіды і паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. Аловак або пастэль больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаванняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэнні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходства, мастакі Рэнесансу рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спецыяльна падрыхтаванай паперы.