Эскіз: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Эскіз''' (фр. {{lang-fr|esquisse}}) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудавання, механізма або асобнай яго часткі. Эскіз — хутка выкананы свабодны [[малюнак]], не з'яўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных ліній.
 
Эскізы недарагія і дазваляюць мастаку зрабіць накіды і паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. [[Аловак]] або [[пастэль]] больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаванняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэнні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходства, мастакі [[Рэнесанс]]у рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спецыяльна падрыхтаванай паперы.