Гарадзенскі сойм (1793): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Гарадзенскі Сейм (1793)'' ({{lang-pl|Sejm grodzieński}}; {{lang-lt|Gardino seimas}}) — апошні, надзвычайны сейм [[Рэч_...'
 
Радок 31:
Каб зламаць апазіцыю, нешматлікую, але вельмі актыўную, Сіверс з першых жа дзён сейма стаў прыбягаць да жорсткіх мер. 22 жніўня Сіверс пайшоў на дэманстрацыю ваеннай сілы. Ён рушыў у горад атрады, якія размяшчаліся ў ваколіцах. Яны занялі ўсе выхады з Гродна і найважнейшыя вуліцы. Без білета ад рускага каменданта ў той дзень ніхто не мог выйсці са свайго дома. Каралеўскі замак быў акружаны дзвюма ротамі грэнадзёраў з чатырма гарматамі. Пры іх стаялі артылерысты з запаленымі кнатамі. У двары замка і ў калідорах была расстаўлена моцная ахова. Генерал Раутэнфельд з групай афіцэраў размясціўся ў сеймавай зале, каб не дапусціць арбітраў і наогул дапамагаць [[Вялікія_маршалкі_літоўскія|вялікаму маршалку літоўскаму]] ў захаванні парадку.
 
На світанку [[23 верасня]] казакі выхапілі прама з ложкаў і вывезлі з Гродна чатырох апазіцыянераў: Шыдлоўскага, Скажыньскага, Яна Краснадэмбскага і Дыянісія Мікорскага. Замак зноў быў аточаны войскамі і гарматамі з жароламі, накіраванымі на палац. Пры гарматах стаялі кананіры з запаленымі кнатамі. Паслы прыйшлі ў жах, убачыўшы, як з імі збіраюцца абысціся. Ціхія і панурыя, праходзілі яны праз строй грэнадзёраў і займалі свае месцы ў зале. Увайшоў кароль. Расійскі генерал Раутэнфельд заняў месца пры каралеўскім троне і абвясціў сабраным паслам, што не выпусціць іх, пакуль не падпішуць трактат з Прусіяй. На чарговы зварот Сіверса, прыняць прапанову Кацярыны ІІ, паслы маўчалі. Урэшце кракаўскі пасол Іосіф Анквіц сказаў, што "маўчанне азначае згоду". Як раз у гэты час падлогавы гадзіннік гучна прабіў палову чацвёртага раніцы і адзначыў падзею, якоеякая ўвайшлоўвайшла ў гісторыю як «маўклівы сойм».
 
== Вынікі сейму ==