Галілейскае мора: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тыверыядскае возера''', больш вядомае як '''Галілейскае мора''', а ў сучасным Ізраілі як '''воз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:41, 28 верасня 2011

Тыверыядскае возера, больш вядомае як Галілейскае мора, а ў сучасным Ізраілі як возера Кінерэт (іўр. ים כנרת, ям Кінерэт; араб. بحيرة طبريا, Бухайрат-Табары; таксама мора Кінерэт або Хінерэцкае, Тыверыядскае мора, Генісарэцкае возера) — прэснаводнае возера на паўночным усходзе Ізраіля.

Узбярэжжа возера з'яўляецца адным з самых нізкіх участкаў сушы на Зямлі - 213 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта самае нізкае прэснаводнае возера на Зямлі. Узровень вады схільны да зменаў на працягу года ў залежнасці ад ападкаў і спажывання вады. Максімальная глыбіня - 45 м, плошча - у сярэднім 165 км ².