Розніца паміж версіямі "Яўхім Яўсеевіч Кіпель"

др
вікіфікацыя
др (робат Дадаем: be-x-old:Яўхім Кіпель)
др (вікіфікацыя)
'''Яўхім Яўсеевіч КІПЕЛЬ''' ([[25 снежня]] [[1895]], [[Байлюкі]] Бабруйскага пав. Мінскай губ. (цяпер [[Глускі раён]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]) — [[27 ліпеня]] [[1969]], [[ЗША]]. Крыптанімы: ''К-ль''; ''Я.К-ль''), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
 
З 1915 удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922-19271922—1927 выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі [[Інбелкульт]]а, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзені 1928 аспірант БДУ, у кастрычніку 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе "«Саюза вызвалення Беларусі"»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10.3.1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвені 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету "«Голас вёскі"». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй. З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры "«З іхняга раю"». З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб'яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ([[БІНіМ]]) у Нью-Йорку. Рэабілітаваны 10.6.1988.
 
== Творы ==
* Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, №2№ 2;
* Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
* Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.
 
== Літаратура ==
* Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, №3№ 3;
* Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
 
== Крыніцы ==