Герб Танзаніі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Герб Танзаніі''' ўяўляе шчыт воіна, які мае залатую частку на верхняй частцы, як...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:31, 29 верасня 2011

Герб Танзаніі ўяўляе шчыт воіна, які мае залатую частку на верхняй частцы, якая суправаджаецца ўнізе сцягам Танзаніі.

Залатая частка сімвалізуе карысныя выкапні ў Аб'яднанай рэспубліцы; чырвоная частка пад сцягам сімвалізуе багатую ўрадлівую глебу Афрыкі; у той час як хвалістыя лініі сімвалізуюць зямлю, мора, возера і прыбярэжныя лініі Аб'яднанай рэспублікі.

У залатой частцы сцяга ёсць падпаленая паходня, сімвал свабоды (UHURU), асветы і ведаў; дзіда, знак абароны свабоды, перакрыжаваныя сякера і матыка - інструменты, якія людзі Танзаніі выкарыстоўваюць у развіцці краіны.

Шчыт стаіць на перадгор'і гары Кіліманджара. Іклы слана, якія падтрымліваюць мужчына і жанчына, з кустоўем гваздзікі ў нагах мужчыны і баваўняным суквеццем у нагах жанчыны паказваюць тэму супрацоўніцтва і роўнасці палоў.

Аб'яднаны дэвіз рэспублікі - Uhuru na Umoja - напісаны на суахілі і азначае «Свабода і Адзінства».