Начніца Натэрэра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксанамія | назва = Начніца Натэрэра | выява = Chiroptera_02.jpg | апісанне = Начніца Натэрэра | по...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
| назва боксу таксонаў =
| тэкст боксу таксонаў =
| назва боксу карты = Арэал
| карта = Mapa_Myotis_nattereri.png
| апісанне карты =
| легенда карты =
Радок 31:
Даўжыня цела да 4,6, перадплечча да 4,1 см. Афарбоўка спіны карычнявата-бурая, брушка — брудна-белаватая. Перапонка крыла прымацавана да асновы знешняга пальца ступні. Характэрна наяўнасць на міжбедранай перапонцы (паміж канцамі шпор і канцом хваста) добра прыкметных раснічак.
 
Пашырэнне: Заходняя (ад Міжземнага мора на поўнач да Ірландыі, Шатландыі і поўдня Швецыі) і Усходняя Эўропа, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Усходняя Сібір. Аселы від. Даволі буйныя скапленні гэтай начніцы вядомы ў пячорах Прыбалтыкі (Латвія, Эстонія) і ў наваколлі Санкт-Пецярбурга. На Беларусі адзначана толькі ў [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]]. Месцы пражывання — мяшаныя лясы з дуплаватымі дрэвамі. Селіцца таксама ў нішах за драўлянай аблямоўкай будынкаў.
 
У другой палове красавіка займае летнія сховішчы: дуплы старых дрэў, гарышчы і нішы пад налічнікамі і аканіцамі. На паляванне вылятае пасля заходу сонца. Ловіць двукрылых, вяснянак, шыцікаў, дробных лускакрылых і жорсткакрылых над паверхняй вадаёмаў, у кронах дрэў. У чэрвені самка прыносіць 1 дзіцяня. На час цяжарнасці і гадавання маладых утварае невялікія (да 20 асобін) калоніі. У кастрычніку займае зімовыя сховішчы: склепы, сховішчы для гародніны, пячоры, штольні.