Difference between revisions of "Алан Бартлет Шэпард"

no edit summary
'''Алан Бартлет Шэпард''', малодшы (англ.: Alan Bartlett Shepard, Jr.) - ([[18 лістапада]] [[1923]], Дэры, [[штат Нью-Гэмпшыр]], ЗША - [[21 ліпеня]] [[1998]], Мантэрэе, [[штат Каліфорнія]], ЗША) — амерыканскі астранаўт, контр-адмірал амерыканскіх ВМС. Першы амерыканец, які здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Другі касмічны палёт Шэпард выканаў у якасці камандзіра касмічнага карабля «Апалон-14», пасадачны модуль якога здзейсніў пасадку на паверхню Месяца.
 
== Познія гады ==
{{DEFAULTSORT:Шэпард}}
 
[[1971]] годзе Алан Шэпард быў дэлегатам [[Генеральная Асамблея ААН|Генеральнай Асамблеі ААН]].
 
У [[1994]] годзе сумесна з двума журналістамі ён выдаў кнігу «Moon Shot: The Inside Story of America’s Race to the Moon» («Палёт на Месяц: унутраная гісторыя амерыканскай месяцовай гонкі»). [[Дональд Кент Слейтан|Дзіка Слейтана]] таксама прылічаюць да аўтараў гэтай кнігі, але ён памёр перш, чым праект быў скончаны і стаў аўтарам толькі намінальна. Цікаўна, што ў выданні кнігі 1994-га года змешчаны калаж з некалькіх фотаздымкаў, дзе выяўлены Шэпард, які б'е на Месяцы па мячы для [[гольф]]а (у рэчаіснасці гэты эпізод здымаўся толькі на тэлекамеру, і якасць гэтай здымкі значна горшы). Па кнізе быў створаны тэлевізійны міні[[серыял]] у 1994 годзе.
 
Памёр [[21 ліпеня]] [[1998]] года ад [[лейкамія|лейкаміі]] у шпіталі горада [[Горад Мантэрэй, Каліфорнія|Мантэрэй]]. Праз пяць тыдняў сканала яго жонка Луіза Шэпард. Абодва былі крэміраваны, і іх попел быў развеяны над морам. У іх трое дочак і шасцёра ўнукаў<ref>[//www.jsc.nasa.gov/Bios/htmlbios/shepard-alan.html]</ref>.
 
== Узнагароды ==
 
* Узнагароджаны залатымі медалямі НАСА «[[Медаль за выбітную службу, НАСА|За выбітныя заслугі]]» і «[[Медаль «За выключныя дасягненні»|За выключныя дасягненні]]», [[Касмічны медаль пашаны Кангрэса|Касмічным медалем пашаны Кангрэса]], медалем дэ Лаво і медалем імя Лэнглі. У яго гонар названа новае крыло [[планетарый|планетарыя]] у горадзе [[Горад Канкорд, Нью-Гэмпшыр|Канкорд]].
 
{{зноскі}}
== Заўвагі ==
{{Commonscat-inline|Alan Shepard}}
 
{{Людзі, якія пабылі на Месяцы}}
{{Узнагароджаныя Касмічным медалем пашаны Кангрэса}}
 
[[Катэгорыя:Астранаўты ЗША]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры]]
[[Катэгорыя:Памерлыя ад лейкаміі]]
[[Катэгорыя:Людзі, што пабылі на Месяцы]]
[[Катэгорыя:НАСА]]
{{DEFAULTSORT:Шэпард}}
 
[[ar:ألان شيبارد]]