Шэнгенская зона: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Шэнгенская зона''' ўключае ў сябе 25 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі [[Шэнгенскае пагадн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:28, 4 кастрычніка 2011

Шэнгенская зона ўключае ў сябе 25 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.

Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Румыніі, Балгарыі і Кіпра, ужо зрабілі гэта. На дадзены момант зона ахоплівае плошчу ў 4.312.099 км ², на якой пражываюць звыш 400 млн. чалавек.

Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.

Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.