Рыгор Пірамовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Bocianski (размовы | уклад)
др link
Радок 2:
'''Рыгор ПІРАМОВІЧ''' (сапраўдн. '''Грыгор Пірумян''' {{lang-pl|Grzegorz Piramowicz}} ; [[25 лістапада|25 лістапада]] [[1735|1735]], [[Львоў|Львоў]] - [[14 лістапада|14 лістапада]] [[1801|1801]], [[Мендзыжац-Падляскі]]), педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.
 
Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у [[Луцк|Луцку]] і [[Львоў|Львове]]. Належыў да [[Ордэн езуітаў|ордэну езуітаў]] (1754-1773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага каштяляна здзейсніў падарожжа ў [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]], дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770-1773 выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіюме ў Львове. Пасля забароны ордэна езуітаў Пірамовіч перасяліўся ў [[Варшава|Варшаву]] і ў 1773 г. быў прызначаны членам [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіі]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], у 1773-1794 яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у [[вёска Кураў (Пулаўскі павет, Люблінскае ваяводства, Польшча)|Кураве]], а з 1776 і ў [[Канскаволя|Коньскаволі]]. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) аб арганізацыі асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі "Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych", якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775-1787 сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў [[Таргавіцкая канфедэрацыя|Таргавіцкай канфедэрацыі]] Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З невысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму [[Аўстра-Венгрыя|аўстра-венгерскім]] урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі. У 1797-1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў [[Кракаў|Кракаве]]. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.
 
Пірамовіч складаў вершы, віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.