Ятра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 86:
 
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца ў 1554, як двор Ю. В. Цішковіча. У 2-й пал. 16 ст. уласнасцюуласнасць некалькіх шляхцічаў, пераважна [[беларуска-літоўскія татары|татар]]. У 1562 г. атрыманы дазвол вял. кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] на заснаванне [[мястэчка]], права на [[карчма|корчмы]], [[торгі]] ў нядзелю і [[кірмаш]]ы «на Пятра». У сяр. 17 ст. належала некалькім шляхцічам, у т.л. (Ятра Обрынская) [[Крыштоф Антоній Абрынскі|К. А. Абрынскаму]]. З 1670 — маёнтак [[С. Незабытоўскі|С. Незабытоўскага]], 14 дымоў. У 1672 фундушавы маёнтак [[Навагрудскі езуіцкі калегіум|Навагрудскага езуіцкага калегіума]]. У 1717 — маёнтак С. Незабытоўскага, 46 дымоў; Ятра Обрынская — маёнтак інфлянцкага стольніка Цудкалера, атрыманы ад рэктара Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1761 заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. З 1777 маёнтак памешчыка Кашыца. У маёнтку 1 дым, 2 фальваркі (2 дымы), 13 вёсак (170 дымоў). З 1795 у Расійскай імперыі, уласнасць Я. Кашыца, палкоўніка колішніх войск Рэчы Паспалітай.
 
У час [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]], уладальнік Ятры, колішні напалеонаўскі афіцэр [[Юзаф Кашыц]], сфарміраваў першы на Навагрудчыне паўстанцкі атрад. Ю. Кашыц быў прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена да скарбу.