Краслава: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Краслаўка
(Няма розніцы)

Версія ад 14:39, 7 кастрычніка 2011

Краслава (лат.: Krāslava) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага краю. Насельніцтва 10 854 (2007).

Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.

Этымалогія назвы

Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумлявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[1]

Гісторыя

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.

Выдатныя мясціны

У горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.

Сярод архітэктурных здабыткаў вылучаюцца палац Плятэраў (1765—1791), касцёл Св. Людвіка (1755—1767) і стараверская царква.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Зноскі

  1. Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002

Літаратура

Вонкавыя спасылкі