Жулі Дэпардзьё: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жулі Дэпардзьё''' (фр. Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакам...'
 
Радок 6:
У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L'examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.
 
Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з [[Джоні Халідэй|Джоні Халідэем]] і Сандрын [[Сандрын Кімберлі]]. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно - Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам [[Гіём Дэпардзьё|Гіёмам]] у фільме «Заід, мелодыя помсты» («Zaïde, un petit air de vengeance ») у 2001 годзе.
 
У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду - «[[Сезар]]» за лепшую жаночую ролю другога плана.