Беларусы Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з англійскай вікіпедыі
(Няма розніцы)

Версія ад 09:28, 11 кастрычніка 2011

Беларусы Вялікабрытаніі — супольнасць, якая складаецца з мігрантаў-беларусаў і грамадзян Злучанага Каралеўства беларускага паходжання. У 2001 годзе у Вялікабрытаніі падчас перапісу налічвалася 1154 беларусаў, гісторык Наталля Гардзіенка ацэньвае агульную колькасць беларусаў Вялікабрытаніі - 5000.

Гісторыя

На думку даследчыка Наталлі Гардзіенкі, першая значная хваля іміграцыі з Беларусі ў Вялікабрытанію адбылася ў канцы 19-пачатку 20 стагоддзя. Яшчэ адна істотная хваля прыйшла пасля Другой сусветнай вайны. У асноўным яна складалася з былых беларускіх вайскоўцаў польскай арміі Андэрса. Паводле ацэнак, пасля вайны ў Вялікабрытанію ў агульнай складанасці эмігрыравала каля 10 да 12 тысяч беларусаў. Значная частка з іх пазней эмігравала ў іншыя краіны.

Супольнасць

Працуюць беларускія грамадскія цэнтры ў Лондане, Манчэстэры і Брэдфордзе, таксама ёсць некалькі рэлігійных цэнтраў. У 1960-х і 1970-х гадах працавала Беларуская школа Кірыла Тураўскага для хлопчыкаў. У 1954 годзе было заснавана Англа-Беларускае таварыства з мэтай развіцця кантактаў паміж беларускай дыяспарай і брытанскім істэблішмэнтам.

Сярод беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі працуюць Асацыяцыя беларусаў у Вялікабрытаніі, Англа-беларускае таварыства і Прафесійны Саюз беларусаў у Вялікабрытаніі. Існуе беларускі рэлігійны і культурным цэнтр у Паўночным Фінчлі, які ўключае Беларускую бібліятэку і музей імя Францыска Скарыны.