Беларусы Літвы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларусы Літвы''', па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, з'яўляюцца трэцяй па колька...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:52, 11 кастрычніка 2011

Беларусы Літвы, па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, з'яўляюцца трэцяй па колькасці нацыянальнай меншасцю ў краіне пасля палякаў і рускіх. У 2001 годзе ў Літоўскай Рэспубліцы пражывала 42866 этнічных беларусаў, што складала 1,23% ад агульнага насельніцтва. З іх сваёй роднай мовай беларускую называлі 14602 чалавека, рускую - 22386 чалавек і літоўскую - 1622 рэспандэнта.

Пераважная большасць беларусаў з'яўляюцца грамадзянамі Літвы.

Гісторыя і геаграфія рассялення

На тэрыторыі сучаснай Літвы беларусы жывуць не адно стагоддзе. Частка іх жыве на гэтых землях з часоў Вялікага княства Літоўскага, шматнацыянальнай сярэднявечнай дзяржавы, аднаго з найбуйнейшых феадальных утварэнняў Усходняй Еўропы. Іншыя перасяліліся пазней: так, нямала беларусаў пераехала ў Літву ўжо ў савецкі час, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Большасць этнічных беларусаў пражывае ў сталіцы, Вільнюсе - 12865 чалавек, далей ідуць гарады пераважна цэнтральнага і паўднёвага размяшчэння: Уцена, з беларускай дыяспарай у складзе 1 515 чалавек, Каўнас з 680 і Клайпеда з 638 беларускімі жыхарамі.