Беларусы Літвы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
== Гісторыя і геаграфія рассялення ==
На тэрыторыі сучаснай Літвы беларусы жывуць не адно стагоддзе. Частка іх жыве на гэтых землях з часоў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]], шматнацыянальнай сярэднявечнай дзяржавы, аднаго з найбуйнейшых феадальных утварэнняў Усходняй Еўропы. Іншыя перасяліліся пазней: так, нямала беларусаў пераехала ў Літву ўжо ў савецкі час, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Большасць этнічных беларусаў пражывае ў сталіцы, Вільнюсе - 12865 чалавек, далей ідуць гарады пераважна цэнтральнага і паўднёвага размяшчэння: Уцена, з беларускай дыяспарай у складзе 1 515 чалавек, Каўнас з 680 і Клайпеда з 638 беларускімі жыхарамі.
 
== Грамадскія арганізацыі беларусаў у Літве ==
У дадзены момант у Аб'яднанне грамадскіх арганізацый беларусаў у Літве, прэзідэнтам якой з'яўляецца У. Вайніцкі, уваходзяць 19 арганізацый. Іх мэта, як і любых іншых утварэнняў нацыянальных меншасцяў, - захаванне беларускай культуры, традыцый, звычаяў, беларускай мовы. Пад непасрэдным кантролем Аб'яднання ў [[Вільнюс]]е працуе беларуская школа імя Францыска Скарыны з дванаццацігадовым навучаннем, дзе многія прадметы выкладаюцца на роднай мове. Адкрыта беларуская нядзельная школа ў Клайпедзе, у [[Вісагінас]]е функцыянуе беларускі культурны цэнтр.
{{зноскі}}
[[ru:Белорусы в Литве]]