Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
== Эканоміка ==
У [[1890]]-[[1930]] гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краінаў свету. Разьвіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы раслі яшчэ хучэй. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час [[эканамічны лібералізм]] змяніўся палітыкай [[інтэрвенцыянізм]]у і [[пратэкцыянізм]]у. У 50-х гадах тагачасны прэзідент [[Хуан Перон|Хуан Дамінга Перон]] вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі [[Хуан Перон|Перона]] скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых годах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай [[інфляцыя]]й. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост [[СУП]]а быў невялікі, а [[інфляцыя|інфляцыі]] наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі [[дэфолт]]аў запар, [[гіперынфляцыягіперінфляцыя]], а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія уваходзіць [[прыватызацыя]] і [[лібералізацыя]] замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў [[1991]]-[[1998]] гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП [[Чылі]]. Інфляцыя спала з 4000% у год, да 1-2%. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі [[крэдытор]]амі, а таксама спад СУП у [[1999]] і [[2000]] гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт [[Нестар Кіршнер]] распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць [[нацыяналізацыя|нацыяналізацыю]] не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў [[2003]]-[[2007]] гадах 7-11% штогод.
 
== Дэмаграфія ==