Павел Паўлавіч Аляксюк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Павел Паўлавіч АЛЯКСЮК''' ([[28 лістапада]] [[1892]] — ?) — беларускі палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Адукацыю атрымаў у [[Гродзенская мужчынская гімназія|Гродзенскай мужчынскай гімназіі]] ў [[1911]] і на юрыдычным факультэце [[Пецярбургскі універсітэтўніверсітэт|Пецярбургскага універсітэтаўніверсітэта]] ў [[1915]]. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] з'яўляўся членам Цэнтральнага бюро [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]], у сакавіку-ліпені [[1917]] — намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у, затым членам выканаўчых камітэтаў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]] і [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральнай беларускай вайсковай рады]]. З апошняй у [[1918]] выключаны за растрату грошай.
 
[[21 лютага]] [[1918]] у час уступлення [[Германія|германскіх]] войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам [[Раман Скірмунт|Раманам Скірмунтам]] і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам [[Мінскае беларускае прадстаўніцтва|Мінскага беларускага прадстаўніцтва]]. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Калі германскія войскі пакінулі [[Беларусь]], вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]]. З восені [[1920]] у [[Варшава|Варшаве]] ўзначальваў [[Беларускі палітычны камітэт]]. Падтрымліваў ваенныя дзеянні [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] супраць [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], далучэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[Польшча|Польшчы]]. У 1920-я гг. займаўся [[адвакат|адвакацкай]] практыкай у [[Навагрудак|Навагрудку]], дзе быў віцэ-старшынём управы [[Таварыства беларускай школы]]. Далейшы лёс невядомы.