Анджэй Мунк: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Анджэй Мунк''' (польск.: Andrzej Munk) (16 кастрычніка 1921, Кракаў - 20 верасня 1961, пад Лов...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:05, 12 кастрычніка 2011

Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk) (16 кастрычніка 1921, Кракаў - 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955-1963 гадоў.

Біяграфія

Удзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПОРП (з 1948); выключаны ў 1952.

Творчая дзейнасць

Пачынаў як дакументаліст (фільмы "Слова чыгуначнікаў", "Зоркі павінны палаць"). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставинского ("Блакітны крыж", "Чалавек на рэйках", "Эроіка", "Касавокае шчасце"). У 1957-1961 выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма "Пасажырка" ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лесевічам.

Фільмаграфія

  • "Блакітны крыж" (1955)
  • «Чалавек на рэйках» (1957)
  • «Eroica» (1958)
  • «Касавокае шчасце» (у савецкім пракаце "Шэсць ператварэнняў Яна Пішчыка", 1959)
  • «Пасажырка» (1964; скончаны В. Лесевічам)