Паранімія: Розніца паміж версіямі

два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Паранімія''' (ад стар.-грэч. Παρα-- прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα - «імя») — частко...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:02, 12 кастрычніка 2011

Паранімія (ад стар.-грэч. Παρα-- прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα - «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з'яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова "адрасат" замест "адрасанта", "боцман» замест «лоцман", "крэмень" замест "крэмній" з'яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

Літаратура

  • С.М.Грабчыкаў: Слоўнік паронімаў беларускай мовы, Мн., "Народная асвета", 1994, 478 С.