Каятан Марашэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
-->
 
Прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, [[Верхнядзвінскі раён]] Віцебскай вобл.). Аўтар беларуска-польскай «Камедыі» і польскай трагедыі «Свабода ў няволі» (паст. ў 1787 у мясцовым школьным тэатры). Дзейнасць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. К. Марашэўскі не мог не ведаць і пра агромністую папулярнасць выступленняў вандроўных артыстаў-скамарохаў. Не апошнюю ролю ў станаўленні драматурга адыграла і асяроддзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладчыкаў Забельскага калегіума быў нешматлікім. У 1802 годзе ў калегіуме працавала, напрыклад, толькі шэсць выкладчыкаў і было восемдзесят навучэнцаў.
 
У Забельскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы К. Марашэўскага. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай [[класіцызм]]у, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў [[камедыя|камедыю]]. К. Марашэўскі пранікліва ўгадваў, што будзе ў беларускім краі вызначаць нацыянальныя інтэнцыі, хто і зараз з'яўляецца сапраўдным гаспадаром зямлі. Як там не рахуй, але без працы селяніна існаванне на белым свеце многіх сацыяльных станаў уяўляецца больш чым праблематычным. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец [[Велізарый]] — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.