Валерый Яўгенавіч Буйвал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валерый Яўгенавіч БУЙВАЛ''' (нар. {{ДН|3|7|1955}}, [[горад Вышні Валачок|г. Вышні Валачок]], Цверская[[Цвярская вобл.вобласць]], [[РСФСР]]) — беларускі мастацтвазнавец і [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
У 1956 г. сям'я вярнулася ў [[Гомель]]. Скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі Мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1977). У 1977—1989 працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам аддзела ў [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]] ў Мінску. Цяпер на творчай працы. Сябра Беларускага саюза мастакоў. З кастрычніка 1988 г. сябра БНФ «Адраджэнне». Сакратар Управы БНФ «Адраджэнне» і Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.
 
Даследуе беларускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Аўтар артыкулаў па гісторыі ірландскага, шведскага, англійскага, валійскага, польскага, італьянскага мастацтва, а таксама пра творчасць [[Мікеланджэла]], [[А. Дзюрэр]]а, [[Дж. Беліні]], [[Р. Кампен]]а, [[Джота]], [[Ф. Гоя|Ф. Гоі]], [[Г. Босх]]а, [[Ж. Міро]]. Перакладае з еўрапейскіх моў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы [[М. дэ Сервантэс]]а, [[Г. Г. Маркес]]а, [[Ж. Амаду]], [[Б. Б'ёрнсан]]а, [[А. Стрынберг]]а, [[Дж. Верга|Дж. Вергі]], [[К. Чапэк]]а і інш.