Каралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва''' (англ.: {{lang-en|Royal Academy of Dramatic Art (RADA)}}) — адна з самых вядомых [[тэатр]]альных школ у свеце, а таксама адна з найстарэйшых драматычных школ у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Акадэмія была заснавана ў [[1904]] годзе англійскім тэатральным [[акцёр]]ам [[Герберт Бірбом Тры|Гербертам Бірбомам Тры]], і размяшчаецца ў лонданскім квартале [[Блумсберы]]. Акадэмія знаходзіцца ў падначаленні Каралеўскага каледжа, які ў сваю чаргу з'яўляецца часткай [[Лонданскі ўніверсітэт|Лонданскага ўніверсітэта]].
 
Акадэмія штогод прымае 28 новых студэнтаў на трохгадовае навучанне са ступенню бакалаўр. Акрамя акцёрскіх спецыяльнасцяў акадэмія рыхтуе і тэхнічны персанал для тэатраў. Выпускнікамі акадэміі ў розныя гады сталі шматлікія знакамітыя акцёры і актрысы, сярод якіх [[Ута Хаген]], [[Маргарэт Локвуд]], [[Джон Гілгуд]], [[Джаан Колінз]], [[Майкл Кейн]], [[Ёан Грыфіт]], [[Цімаці Далтан]], [[Энтані Хопкінс]] і [[Шон Бін]].