Дзяржаўны музей мастацтваў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{музей |назва = Дзяржаўны музей мастацтваў |арыгінал = Statens Museum for Kunst |выява = St...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:38, 15 кастрычніка 2011

Дзяржаўны музей мастацтваў (дацк.: Statens Museum for Kunst) — дацкі музей мастацтваў, размешчаны ў Капенгагене.

Дзяржаўны музей мастацтваў
Statens Museum for Kunst
Заснаваны 1896
Адкрыты 1896
Месцазнаходжанне Капенгаген
Наведвальнікі
  • 451 195 чал. (2015)[1]
Адрас Sølvgade 48-50, 1307 København K
Праезд [1]
Дырэктар Astrid la Cour[d][2]
Адкрыты аўт—птн: 10—17,
сер: 10—20,
пан: зачынены
smk.dk (дацк.)
smk.dk/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўны будынак музея быў пабудаваны паміж 1889 і 1896 гадамі па планах архітэктараў Вільгельма Далерупа і Г. Е. В. Мёлера ў стылі італьянскага адраджэння. Увосень 1998 года было адкрыта новае крыло, пабудаванае пад кіраўніцтвам Ганны Марыі Індрыё і Мэдса Мёлера. Яно размешчана ў парку за старым будынкам і злучана з ім крытай шкляной галерэяй, у якой знаходзіцца калекцыя скульптур. Там праводзяцца канцэрты і розныя прадстаўленні.

Музей утрымлівае калекцыі твораў мастацтва, пачынаючы з XII-га стагоддзя. Яны ўключаюць працы такіх майстроў, як Мантэнья, Тыцыян, Тынтарэта, Брэйгелі, Рубенс, Халс і Рэмбрандт. Калекцыя сучаснага мастацтва ўключае творы Пікасо, Брака, Лежэ, Маціса, Мадыльяні і Нальдэ. Шырока прадстаўлены карціны, скульптуры, інсталяцыі і іншыя творы дацкіх аўтараў.

Спасылкі

  1. http://www.dkmuseer.dk/content/enest%C3%A5ende-bes%C3%B8gstal
  2. https://kunstkritikk.dk/karrierespring/