Высакародны алень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.1) (робат змяніў: en:Red deer
Радок 32:
 
== Агульнае ==
Арэал аленя ахоплівае Цэнтральную Еўропу, Южную Скандынавію, Каўказ і Турцыю, таксама ён сустракаецца ў Алжыры і Марока, Афганістане, Манголіі, Тыбеце і Паўднёва-Ўсходнім Кітае. Найбольшае распаўсюджанне аленя адбылося ў Паўночнай Амерыцы. Жывёла была таксама завезена ў Аўстралію, Новую Зеландыю і Чылі, дзе ён выдатна прайшоў [[акліматызыцыя|акліматызыцыю]].
 
У мінулым алень быў шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але на пачатку XIX ст. папуляцыя аленя была цалкам знішчана. У 1865 г. была распачата рэакліматызацыя аленя, якая прынесла свой плён.
 
Алень высакародны жыве ў мяшаных і ліставых лясах, аддае перавагу участкам шыракалістага лесу ці з сфармірованным падлескам.
 
[[Гон]] у аленей пачынаецца ўвосень. У гэты час самцы ствараюць гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці. Астатні час самцы жывуць асобна. Падчас гона роў аленей разносіцца далёка, на некалькі кіламетраў. Роў аленя нагадвае гучанне [[труба|трубы]].
 
Натуральнымі ворагамі аленя з'яўляюцца буйныя драпежнікі: [[воўк]], [[буры мядзведзь]], [[рысь]]. У наш час толькі воўк можа быць небяспечным для папуляцыі гэтага віда.