Васіль Данілавіч Дружчыц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др інтэрвікі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Васіль Данілавіч ДРУЖЧЫЦ (ДРУШЧЫЦ)''' ({{ДН|8|2|1886|27|1}}, в. Блудзень Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — {{ДС|20|12|1937}}, [[Мінск]], НКУС) — беларускі гісторык.
 
== Біяграфія ==
У 1901 скончыў [[Жыровіцкае духоўнае вучылішча]], у 1907 — [[Літоўская духоўная семінарыя|Літоўскую духоўную семінарыю]] (Вільня), у 1911 — [[Тартускі ўніверсітэт|Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт]]. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў [[Вільня|Вільні]], [[Шаўляй|Шаўлях]], [[Горад Рэчыца|Рэчыцы]], [[Бабруйск]]у. Удзельнічаў у рабоце [[Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Бабруйску|Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску]]. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі [[БДУ]]. Адначасова з 1924 правадзейны член [[Інбелкульт]]а; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] [[БелАН]], прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, [[магдэбургскае права]] ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.