Аршанскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''АРШ{{*|А}}НСКАЕАршанскае ЎЗВ{{*|Ы}}ШША'ўзвышша'' займае ўсходнюю частку [[Беларуская града|Беларускай грады]]. На ўзвышшы часткова знаходзяцца [[Аршанскі раён|Аршанскі]], [[Дубровенскі раён|Дубровенскі]], [[Сенненскі раён|Сенненскі]], [[Талачынскі раён|Талачынскі]], [[Чашніцкі раён|Чашніцкі]] раёны [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] і частка [[Крупскі раён|Крупскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
Узвышша працягнулася з захаду на ўсход больш чым на 120 км, з поўначы на поўдзень ад 10 да 40, месцамі да 60 км, плошча каля 2,5 тыс. км². Мяжуе на поўначы з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]], [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўнінай]] і [[Лучоская нізіна|Лучоскай нізінай]], на поўдні — з [[Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша|Горацка-Мсціслаўскім узвышшам]] і [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] раўнінамі, на захадзе — з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]].
 
Аршанскае ўзвышша прыўзнята над прылеглымі нізінамі і раўнінамі на 100 м; [[вышыня над узроўнем мора]] да 255 м. Найвышэйшая кропка - Сфарміравалася яно на працягу не меней трох зледзяненняў, а ў паўночнай частцы прыкметны ўплыў апошняга паазерскага зледзянення. Паверхня ўзвышша пласкахвалістая, значна перасечана на поўначы, дзе добра выяўлены канцавыя грады і ўзгоркі, якія ўтвараюць слабапакатую дугу. Астатняя частка ўзвышша спадзістахвалістая або згладжаная градава-ўзгорыстая, пакрыта лёсападобнымі адкладамі таўшчынёй да 2-7 м. Пашыраны невялікія забалочаныя сподкападобныя паніжэнні і яры на прыдалінных участках. Адметная прыкмета ўзвышша — скразныя [[даліна|даліны]], утвораныя расталымі ледавіковымі водамі. Карысныя выкапні: даламітызаваныя вапнякі, керамічная сыравіна, пясчана-жвіровы матэрыял, падземныя, у тым ліку мінеральныя, воды, [[торф]].
 
Па ўзвышшы праходзіць частка [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Да басейна [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] належаць [[рака Усвейка]] з прытокамі, да басейна [[Дняпро|Дняпра]] — [[Адроў]], [[Друць]], [[рака Бобр|Бобр]]. Пад ворывам больш за 45% тэрыторыі. Лясістасць 21 % (пераважаюць [[ельнікі]], [[хваёвыя лясы|суборы]], [[драбналістыя лясы]]).