Жывапіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: yo:Àwòrán kíkùn
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Mona Lisa, by Leonardo da Vinci, from C2RMF retouched.jpg|thumb|right|«[[Мона Ліза]]» — адна з самых вядомых карцін у свеце]]
{{вызнч|1=Жывапіс}}'''Жы́вапіс''' — від выяўленчага [[мастацтва]], творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з [[Графіка, мастацтва|графікай]] і [[скульптура]]й). Падзяляецца на [[станковы жывапіс]] (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і [[манументальны жывапіс]] (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — [[партрэт]], [[пейзаж]], [[нацюрморт]], гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з’яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — [[кампазіцыя]], [[малюнак]] і [[колер]] (каларыт).
== Гісторыя ==
Гісторыя жывапісу бярэ пачатак ад наскальных роспісаў часоў [[палеаліт]]у. У старажытным [[Егіпет|Егіпце]] дасягнуў высокага ўзроўню развіцця манументальны жывапіс. У антычнасці жывапіс вызначаўся пластычнай яснасцю форм, шырокім, свабодным пісьмом, жыццева дакладным адлюстраваннем прадметаў. Выдатным узорам антычнага станковага жывапісу з'яўляюцца фаюмскія партрэты. У эпоху [[Сярэднявечча]] ў [[Еўропа|Еўропе]] дамінаваў рэлігійны жывапіс, асноўнымі відамі якога былі [[фрэска]], [[іканапіс]], [[мініяцюра]]. У краінах Далёкага Усходу ([[Кітай]], [[Карэя]], [[Японія]]) паспяхова развіваўся жывапіс акварэллю, тушшу і гуашшу на скрутках з шоўку і паперы. У эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] заходнееўрапейскі жывапіс сцвярджаў гуманістычныя ідэалы і каштоўнасці (творчасць [[Леанарда да Вінчы]], [[Мікеланджэла]], [[Рафаэль|Рафаэля]], [[А. Дзюрэра]] і інш.)