Іаган Генрых Песталоці: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Johann Heinrich Pestalozzi.jpg|thumb|Іаган Генрых Песталоці]]
'''Іаган Генрых Песталоці'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча '''Іаган Генрых Песталоці''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.329.</ref> ({{lang-de|Johann Heinrich Pestalozzi}}, [[12 студзеня]] [[1746]], [[Цюрых]], -[[Швейцарыя]] — [[17 лютага]] [[1827]], Бруг) — [[Швейцарыя|швейцарскі]] педагог, адзін з заснавальнікаў дыдактыкі пачатковага навучання.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў 2 курсы калегіума Каралінум. У 1774—80 узначальваў «Установу для бедных у Найхафе», у 1798—99 — прытулак для сірот у Станцы, у 1800—04 — інстытуты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у Івердоне.
 
Аўтар шматлікіх педагагічных і літаратурных твораў, у т.л. «Лінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801), «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799), трактата «Лебядзіная песня» (1826) і інш.
 
== Канцэпцыя навучання і выхавання ==
У сваім светапоглядзе спалучаў ідэі французскіх асветнікаў, у асноўным [[Ж.-Ж. Русо]], з тэорыямі нямецкіх філосафаў [[Г. Лейбніц]]а, [[І. Кант]]а, [[І. Г. Фіхтэ]] і інш.
 
Паводле Песталоці, выхаванне павінна быць прыродазгодным (улічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ў ім задаткі). Важнай задачай выхавання лічыў развіццё ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, фарміраванне маральнай свадомасці і перакананняў. Навучанне імкнуўся будаваць на псіхалагічнай аснове (пачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю развіццёвага навучання (К. Ушынскі назваў яе «вялікім адкрыццём Песталоці»). Сфармуляваў дыдактычныя прынцыпы паслядоўнасці ў навучанні, адстойваў прынцып сістэматычнасці, вялікае значэнне надаваў нагляднасці. Прыхільнік злучэння навучання і працоўнай актыўнасці.
 
Яго ідэі паўплывалі на развіццё дыдактыкі і педагогікі.
 
== Творы ==
* 1.# "Споведзь",
* 2.# "Вольны час пустэльніка" (1780),
* 3.# "Лінгард і Гертруда" (1781-87),
# "Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы" (1799),
* 4.# "Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей" (1801),
* 5.# "Памятная запіска аб семінарыі ў кантоне Во" (1806),
* 6.# "Лебядзіная песня" (1826).
 
== Ушанаванне памяці ==