Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве. У гэты дзень быў абвешчаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным началыіікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўсташія. Яму дару-чалася сфарміраваць Вышэйшую народную раду, якая была ўтворана па загаду Касцюшкі 21 мая і стала вы-шэйшым заканадаўчым і адміністрацыйна-выканаўчым органам паўстаішя для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яшчэ раней былі ўтворапы некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага.
 
У склад Вышэйшай народнай рады Рэчы Паспалітай уваходзілі начальнік паўстання, восел радцаў, якія ўзначальвалі аддзелы, і 32 іх намеснікі, па чытыры на аддзел. У Вышэйшай радзе былі ўтвораны аддзелы парадку, бяспекі, справядлівасці, фінансаў, харчовы, вайсковага забеспячэння, замежных спраў, народнай ін-струкцыіінструкцыі, які наглядаў за школамі, газетамі, прапагандай.
 
Галоўнай задачай рады была мабілізацыя ўсіх сіл на барацьбу за вызваленне, камплектаванне і забеспячэнне паўстанцкай арміі, арганізацыя новых мясцовых оргапаў кіравання, стварэнне новай судовай сістэмы, правядзенне ў жыццё пастаноў, распараджэнняў, загадаў Началыііка паўстання і самой радьі, вядзенне дыпламатычных спраў, вызначэнне падаткаў. Дзейнасць рады лічылася тымчасовай, да вызвалення краіны і ўсталявання пастаянных органаў дзяржаўнага кіравання. Рада займалася рэлігійнымі справамі. Так, 14 чэрвеня 1794 г. япа выдала пастанову аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы. Мясцовымі органамі ўлады былі ваяводскія камісіі парадку, у склад якіх мелі ўваходзіць па восем землеўладальнікаў, восем домаўладальнікаў мяшчан і па пяць духоўных асоб. Ніжэйшымі судовымі і адміністрацыйнымі органамі павінны былі стаць дазорныя ўпраўленні, якія ўтвараліся ваяводскімі камісіямі з разліку адзіндазор на 1000 – 1200 сялянскіх гаспадарак. У кожнае дазорнае ўпраўленне назначаўся наглядчык, які разглядаў скаргі сялян на паноў, а таксама скаргі пана на непадпарадкаванне сяляп. Ён таксама мог разглядаць спрэчкі паміж сялянамі.
Радок 20:
Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амвонаў у касцёлах і ў царквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б аб'язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчыра сталі на яе абарону. «Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ен паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілей. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне «Універсала» і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецкага універсала» выступілі вярхі каталіішага духавенства.
 
Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка – Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі».{{Niemcewicz J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.?}}
 
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносі-нам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на нрацягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.