Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

Касцюшка ўжо ёсць, пра нараджэнне дапісаў туды
Няма тлумачэння праўкі
(Касцюшка ўжо ёсць, пра нараджэнне дапісаў туды)
Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка замежных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне значнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настроенай шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі ўказваў на адзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага дыктату і здраднікаў-таргавічан. У 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале паўстання стаў ураджэнец Беларусі [[Тадэвуш Касцюшка|Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, праслаўлены герой барацьбы за незалежнасць Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі. Ен быў прызначаны Вышэйшым і Адзіным начальнікам усіх узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання]].
 
Касцюшка нарадзіўся ў пебагатай сям'і беларускага шляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (у цяперашні час Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 г., аднак больш праўдападобным трэба лічыць, што нарадзіўся ён 30 лістапада 1745г. Дату 4 лютага ўказаў польскі даследчык Т. Корзан, зыходзячы з таго, што захавалася метрыка, з якой відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага г., дзе непадалёку яго бацька арандаваў фальварак Марачоўшчына. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае ма 30 лістапада, г. зн. яму спачатку далі імя, якое ён сам сабе прынёс, нарадзіўшыся 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Тэкля (Фёкла) была праваслаўнай веры і паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. Вядомы факт, што Ратамскія сумесна з Агінскімі і іншымі праваслаўнымі шляхціцамі Менскага ваяводства ахвяравалі грошы на будаўніцтва ў Менску на Верхнім рынку (Саборнай плошчы) праваслаўнага сабора Пятра і Паўла.
 
Продкі Андрэя Тадэвуша Касцюшкі займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам у Берасцейскім земскім судзе, дзед Амбражэй пісарам у тым жа судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў. У канцы 1765 г. Касцюшка быў залічаны на вучобу ў Варшаўскі кадэцкікорпус, дзе атрымаў праз год афіцэрскае званне харунжага, але працягваў вучобу яшчэ тры гады. Потым пяць гадоў вучыўся ў Францыі. Вярнуўшыся на радзіму, Касцюшка не атрымаў дастойнай яго пасады. Летам 1776 г. ён выехаў у Паўночную Амерыку, дзе пачыналася вызваленчая барацьба за незалежнасць, і быў залічаны ў амеры-канскую армію ў званні палкоўніка.
 
На працягу сямі гадоў Касцюшка змагаўся ў радах амерыканскай арміі. Асабліва каштоўнымі былі яго веды як ваеннага іііжынера, бо амерыканская армія, якая складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан, мела вострую патрэбу ў прафесіянальных ваенных і ў ваенных інжынерах. Першым буйным выпрабаваннем яго таленту было складанне праекта і будаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэлавер для аховы горада Філадэльфіі, у якім у той час было сканцэнтравана кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць.
 
Вясной 1777 г. галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, дзе англічане, дзейнічаючы з Канады і Нью-Йорка, рыхтаваліся разграміць армію паўстаўшых, у сувязі з чым па рашэнню Кангрэса была створана армія Поўначы, у якую галоўным інжынерам быў прызначаны Касцюшка.
Буйнога поспеху дабілася армія Поўначы ў бітве пад Саратогай, дзе было разгромлена моцнае злучэн-не англійскіх войск. Гэта перамога ў значнай ступені была дасягнута дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаванням, пераадолець якія англічанам не ўдалося. Перамога з'явілася пачатковым зтапам паражэння Англіі ў вайне, узняла дух амерыканскай арміі і павысіла яе аўтарытэт у Еўропе, садзейнічала афіцыйнаму прызнанмю еўрапейскімі дзяржавамі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі.
За баявыя заслугі Касцюшка атрымаў званне генерала амерыканскай арміі і быў узнагароджаны вышэй-шым ордэнам Цынцынаці. Вярнуўся на Беларусь Кас-цюшка ў 1784 г., але тут зноў яму не было месца ў арміі Вялікага княства Літоўскага і толькі ў 1789 г. ёп атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі. У 1792 г. Касцюшка ў знак пратэсту супраць Таргавіцкай канфедэрацыі падаў у адстаўку і пачаў працу па падрыхтоўцы паўстання.
 
Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве. У гэты дзень быў абвешчаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным началыіікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўсташія. Яму дару-чалася сфарміраваць Вышэйшую народную раду, якая была ўтворана па загаду Касцюшкі 21 мая і стала вы-шэйшым заканадаўчым і адміністрацыйна-выканаўчым органам паўстаішя для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яшчэ раней былі ўтворапы некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага.