Розніца паміж версіямі "Беларуская града"

афармленне, ілюстрацыя
(афармленне, ілюстрацыя)
[[Выява:Lagekarte Weißrussischer Höhenrücken.png|rigth|thumb|Беларуская града на фізічнай карце Еўропы.]]
'''БЕЛАРУСКАЯ ГРАДА'''  — сістэма ўзвышшаў у цэнтральнай частцы [[Беларусь|Беларусі]].
 
Беларуская града займае паўночна-ўсходнюю частку [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], цэнтральную частку [[Мінская вобласць|Мінскай]], паўднёва-ўсходнюю частку [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, затым на паўночны ўсход больш чым на 350  км, з поўначы на поўдзень ад 20 да 120  км, плошча 13 тыс. км². У межах грады вылучаюць [[Ашмянскае ўзвышша]], [[Мінскае ўзвышша]], [[Аршанскае ўзвышша]]. Паводле часу ўтварэння і па знешнім абліччы да Беларускай грады адносяць яшчэ некалькі ўзвышшаў  — [[Паўднёва-Заходняе адгалінаванне Беларускай грады]].
 
На Беларускай градзе знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі  — [[Дзяржынская гара]] на Мінскім узвышшы ([[вышыня над узроўнем мора]] 345 м). Беларуская града мае складаную будову. Тут намножыліся магутныя тоўшчы (100—180, месцамі да 300 м) марэнных адкладаў чатырох [[ледавік]]овых эпох. Апошнім на гэтай тэрыторыі быў сожскі ледавік. У час паазерскага, апошняга на Беларусі зледзянення, на схілах грады намнажаліся лёсападобныя суглінкі, адбываліся працэсы плоскаснай і глыбіннай эрозіі.
 
На градзе, на вышынях больш за 260  м над узроўнем мора, рэльеф градава-ўзгорысты. Адносныя вышыні ўзгоркаў 50—80  м, стромкасць схілаў да 30° (Мінска-Плешчаніцкі ўчастак, асобныя ўчасткі Ашмянскага ўзвышша). Тут пашыраны пясчана-жвіровыя і галечныя грунты, марэнныя суглінкі і супескі, трапляюцца буйныя валуны. Рэльеф на абсалютных вышынях 220—260  м сярэдне- і дробнаўзгорысты. Месцамі ўзгорыстая паверхня ўзвышшаў змяняецца выраўнаванымі ўчасткамі з катлавінамі, запоўненымі азёрна-балотнымі адкладамі. Пашыраны згладжаныя і нярэдка платопадобныя паверхні, на якіх, таксама як і на схілах узгоркаў, з паверхні залягаюць лёсападобныя суглінкі, пашкоджаныя эрозіяй (Аршанскае, поўдзень Мінскага, усходняя частка Ашмянскага ўзвышшаў). Уздоўж рачных далін цягнуцца значныя па плошчы раўніны, складзеныя пяском і [[жвір]]ам (зандры). Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, мінеральныя воды.
 
Беларуская града  — [[водападзел]] паміж басейнамі рэк [[Чорнае мора|Чорнага]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] мораў. Тут працякаюць рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] ([[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач]], [[Гайна]], [[рака Бобр|Бобр]], вытокі [[Пціч]]ы і [[рака Друць|Друці]]), [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] (Абалянка і Усвейка), [[Нёман]]а ([[Вілія]], [[Заходняя Бярэзіна]], [[Іслач]], Сула, Уса). У межах Беларускай грады [[Вілейска-Мінская водная сістэма]]. Вадасховішчы на Свіслачы  — [[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды, Чыжоўскае, на р. Вяча  — Вяча, на р. Пціч  — Воўчкавіцкае. Лясістасць на асобных узвышшах ад 20 да 60 %. Асноўныя масівы лясоў на поўначы Мінскага ўзвышша.
 
{{зноскі}}
 
Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 50-51.
== Літаратура ==
 
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - — Мн.: БелЭн, 1992. - — С. 50-51.
 
{{Рэльеф Беларусі}}