Энкам’енда: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Энкам'енда''' (ісп.: encomienda - літар. - апека, абарона) — форма залежнасці насельніцтва іспанс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:13, 23 кастрычніка 2011

Энкам'енда (ісп.: encomienda - літар. - апека, абарона) — форма залежнасці насельніцтва іспанскіх калоній ад каланізатараў. Уведзеная ў 1503 годзе. Адменена ў XVIII стагоддзі.

Мясцовыя жыхары «даручаліся» да энкамендэра (паручыцеляў) і абавязаны былі плаціць падатак і выконваць павіннасць (праца на рудніках). Першапачаткова энкам'енда прадугледжвала шэраг мер, якія павінны былі праводзіцца каланістамі, па звароце індзейцаў ў хрысціянства і далучэнне іх да еўрапейскай культуры. Аднак цалкам натуральна ў ходзе ўвасаблення ў жыццё яна амаль паўсюдна вырадзілася ў прыгоннае права.