Мікола Гусоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
няхай будзе так
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Rodovid =
}}
{{вызнч|1=Мікалай (Мік{{*|о}}ла) ГУС{{*|О}}ЎСКІ}} ({{lang-la|Nicolaus Hussovianus}}; {{lang-pl|Mikołaj Hussowczyk}}; ~[[1470]] — пасля [[1533]]) — беларускі<ref name=pr>Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, "Советская энциклопедия", 1988, С.353.</ref>, <ref>Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах. 2-е выданне, Мн., 2007, Т.1, С.562</ref>, і польскі<ref>Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тамах. 2-е выданне, Мн., 2007, Т.1, С.562</ref> [[паэт]], [[гуманіст]] і [[асветнік]] эпохі [[Адраджэнне|Адраджэння]]. Пісаў у публіцыстычным, эпічным, гераічным, лірычным, гістарычным і сатырычным жанрах. З нагоды 500-годдзя ([[1980]]) '''Мікола Гусоўскі''' ўключаны [[ЮНЕСКА]] ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячаў сусветнай культуры.
 
Паходзіў з сям'і паляўнічага. Вучыўся ў [[Вільня|Вільні]], [[Польшча|Польшчы]], [[Італія|Італіі]]. Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат [[Эразм Вітэлій|Э. Вітэлій]] — сакратар велікакняжацкай канцылярыі, [[біскуп]] плоцкі. У [[1518]] у складзе літоўска-польскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Вітэлій, Мікола Гусоўскі трапіў у [[Рым]]. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць і літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы [[Леў X, папа рымскі|Льва Х]], які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на [[зубр]]оў, Мікола Гусоўскі стварыў у [[1522]] у Рыме свой лепшы твор «Саrmеn dе stаturа fеrіtаtе ас vеnаtіоnе bіsоntіs» («Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго»), дзе выклаў шматгранную ідэйна-эстэтычную, педагагічна-асветніцкую праграму. У [[1528]] у [[Кракаў|Кракаве]] выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтычны зборнік [[«Песня пра зубра»]], які складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў, напісаных пераважна ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве [[Бона Сфорца|Боне]], паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі і спрактыкаванымі ў навуцы і мастацтве людзьмі.