Розніца паміж версіямі "Дынастыя Капетынгаў"

няма тлумачэння праўкі
'''Капетынгі''' (фр. {{lang-fr|Capétiens}}) — дынастыя французскіх каралёў, што паходзіла з дому Раберцінаў, прадстаўнікі якой кіравалі з [[987]] па [[1328]] г., а па бакавых лініях да [[1848]] года. У гісторыі французскай дзяржавы - трэцяя па ліку дынастыя пасля [[Меравінгі|Меравінгаў]] і [[Каралінгі|Каралінгаў]]. Першым каралём дынастыі быў парыжскі граф [[Гуга Капет]], якога каралеўскія васалы абралі каралём пасля смерці бяздзетнага [[Людовік V, кароль Францыі|Людовіка V]]. Абата Гуга празвалі Капетам з-за таго, што ён насіў мантыю свецкага святара, якая называлася «Капа». Менавіта Гуга Капет і даў імя самай вялікай каралеўскай дынастыі Францыі, нашчадкі якой кіравалі краінай на працягу многіх стагоддзяў.
 
Апошнім прадстаўніком прамой галіны Капетынгаў на французскай троне стаў [[Карл IV, кароль Францыі|Карл IV]]. Затым да ўлады прыйшла дынастыя [[Валуа]], якая з'яўляецца малодшай галіной сямейства Капетынгаў. А пасля спынення Ангулемскай лініі дынастыі Валуа, да ўлады прыйшла іншая галіна Капетынгскага дому - Бурбонаў.
Ананімны ўдзельнік